У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каронавіруса
Паведамляем што 27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі паказалі наяўнасць каронавіруса 2019-nCoV ў аднаго са студэнтаў з Ірана.
Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне праводзіць абследавання і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, прыбыўшых з названых краін у перыяд з 20 лютага. Пры лабараторным тыпаванні 27 лютага быў выяўлены вірус у аднаго з грамадзян Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і кантактаваўшыя з ім асобы, змешчаны ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча.
Зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каронавіруса 2019-nCoV.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя