Тыдзень здароўя ў Старадварэцкiм яслях-садзе-базавай школе

Захаванню і ўмацаванню фізічнага і псіхафізічнага здароўя маладых людзей быў прысвечаны Тыдзень здароўя Пачатак тыдня даў маладзёжны інтэрнет – чэленж “Народная зарадка”.

Актыўны ўдзел прынялі ў Рэспубліканскім адкрытым дыялогу “Здаровая нацыя” на тэму “Адмова ад шкодных звычак”. Удзельнікі маглі не толькі пачуць цікавую і важную інфармацыю, але і выказаць сваю думку.

m1

Вельмі цікава і весела прайшлі спаборніцтвы паміж членамі ГА “БРСМ” і зборнай камандай установы адукацыі. Кожная з каманд імкнулася перамагчы і таму, канечне, перамагла дружба.

Вядома, што здароўе ў вялікай ступені залежыць ад таго, што чалавек ужывае ў ежу. Таму вельмі важным было пачуць  думкі экспертаў   па тэме “Дыеталогія і псіхалогія”, “Здаровыя ўзаемаадносіны”.

m2

Тыдзень здароўя быў вельмі насычаным. Кожнае мерапрыемства было не толькі займальным, але і карысным для ўмацавання асабістага здароўя.