Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адсочвае эпідсітуацыю
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адсочвае эпідсітуацыю і праводзіць лабараторную дыягностыку ўсіх магчымых клінічных выпадкаў у адпаведнасці з пратаколамі і метадычнымі рэкамендацыямі, выпрацаванымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
На цяперашні момант у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі абследавана 74 чалавекі, з іх 25 — грамадзяне КНР, 6 — Украіны, астатнія — грамадзяне Беларусі. Большая частка гэтых людзей прыбылі з Кітая. Акрамя гэтага, усе, хто прыбыў у Нацыянальны аэрапорт за 29 студзеня, і раней знаходзіўся на тэрыторыі КНР, былі лабараторна абследаваны на наяўнасць новага варыянту коронавiруса (47 чалавек).
Вынікі даследаванняў:
- новы коронавiрус 2019-nCoV, не выяўлены;
- выяўлены: вірус грыпу В — 1 выпадак, грып А (H1N1) — 3 выпадку, ріновірус — 1, мікоплазма пнеўманіі — 3 выпадку, змешаныя — (грып А і мікоплазма пнеўманіі) — 1 выпадак.
Па стане на 9 раніцы 30 студзеня ў працы знаходзіцца 18 узораў: 6 — ад пацыентаў з клінікай ВРВІ і 12 — ад клінічна здаровых асоб.
Адзначым, што РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мае ўсе неабходныя рэактывы, абсталяванне, тэхналогіі і высокакваліфікаваны персанал, які мае вялікі вопыт правядзення такіх даследаванняў. Цэнтр працуе ў штатным рэжыме — 24 гадзіны ў суткі.
Звяртаем увагу грамадзян Беларусі, што брыгады хуткай медыцынскай дапамогі могуць выкарыстоўваць спецыяльную вопратку і бiабоксы для транспарціроўкі пацыентаў ва ўмовах цяперашняга санітарна-эпідэміялагічнага становішча.
Нагадаем, што Надзвычайны камітэт, які быў скліканы Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на мінулым тыдні, адзначыў, што чакаецца далейшае міжнароднае распаўсюджванне віруса 2019-nCoV і завозные выпадкі могуць з’явіцца ў любой краіне.
Надзвычайны камітэт выпрацаваў канкрэтныя рэкамендацыі для свету ў цэлым.
У прыватнасці, усе краіны павінны быць гатовыя да:
- лакалізацыі захворвання, уключаючы актыўны эпіднагляд;
- раннім выяўленні ўзбуджальніка;
- ізаляцыі і аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам;
- адсочванню кантактаў і прыняцця ўсіх гэтых і іншых неабходных мер па прадухіленні далейшага распаўсюджвання інфекцыі.
Інкубацыйны перыяд складае ад 2 да 14 сутак.
У адпаведнасці з апошнімі дадзенымі СААЗ колькасць захварэлых на вірус у Кітаі складае каля 7,7 тыс. чалавек, агульная колькасць выпадкаў заражэння ва ўсім свеце — каля 7,9 тыс. чалавек, 170 чалавек загінулі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя