Канюхоўскія школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце «Мы шчаслівыя разам»
15 мая вучні 1-4 класаў Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мы шчаслівыя разам», прымеркаванаму да міжнароднага Дня сям’і. Спачатку дзеці расказалі прысутным пра свае сем’і і зрабілі агульны вывад, што сям’я — гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Затым з захапленнем прыступілі да малявання на асфальце. Хутка школьны двор напоўніўся яркімі фарбамі. Усе малюнкі атрымаліся сонечнымі і напоўненымі любоўю. Лепшым быў прызнаны калектыўны малюнак вучняў 3 класа.