Бібліятэчная акцыя “Выбіраем жыццё без тытуню!” прайшла ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы
У рамках раённых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які адзначаўся 18 лістапада, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі інфармацыйна-прафілактычную акцыю “Выбіраем жыццё без тытуню!”.
Падчас акцыі бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў – і дарослых, і дзяцей – з літаратурай і матэрыяламі, размешчанымі на інфармацыйна-ілюстрацыйнай выставе. Кожны з наведвальнікаў атрымаў інфармацыйныя лістоўкі і буклеты аб шкодным уплыве тытуню і курэння на арганізм чалавека. Была падкрэслена шкоднасць гэтай звычкі ў падлеткавым узросце.